У кнігарні «Ў» Альгерд Бахарэвіч пакажа сваё ўлюбёнае кіно

Источник материала:  
28.12.2009 22:26 — Новости Культуры

Напярэдадні сканчэння пагромных нулявых і пачатку непрасыпных дзесятых кінаклуб “Хросны бацька” ўзяў у палон мегапапулярнага беларускага пісьменніка, лакалізаванага ў нейкім нямецкім партовым гарадку.

29 снежня ў кнігарні “Ў” — палонны Альгерд Бахарэвіч з палоннай жонкай Ксеніяй. Напужаны аўтар, не ведаючы мераў крыважэрнасці сваіх захопнікаў, выказаў апошняе жаданне — паглядзець свой улюбёны кінафільм, якім яны з жонкай бавяць доўгія невыносныя вечары на варожай чужыне.

Апошняя экзекуцыя году — Бахарэвіч у ролі аракула, каралеўскага блазна і чашырскага коціка.

У праграме:

• віно цераз край
• чорна-белае кінамастацтва
• прадказанні цяжкай рукой пісьменніка
• пераўвасабленні
• фантастыка
• містыка
• эклектыка
• Ноеў каўчэг
• барадатая жанчына

Пачатак у 19.00. Уваход за неграшоўныя каштоўнасці.

Уваход толькі па паролях, колькасць месцаў строга абмежаваная, спяшайцеся патрабаваць пароль па нумарах: +375299296821, +375297025479

Уваход у маскарадных строях — забаронены.

←У Кнігарні «Ў» — Альгерд Бахарэвіч у палоне кіно – 29 снежня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика