Пачуць полiфанiю думак
24.12.2009
—
Новости Культуры
Тэатру аднаго акцёра «Зьнiч» не патрэбен бліскучы антураж
“Тэатр — гэта толькi артыст, святло i дыванок, на якiм працуе акцёр”, — сцвярджаў рэжысёр Уладзiмiр Немiровiч-Данчанка. I сапраўды, талентам не патрэбны шыкоўныя дэкарацыi i блiскучы антураж, увагу аўдыторыi ўтрымліваюць мiмiка, iнтанацыя, шчырасць артыста. Жанр монаспектакля складаны: часам на сцэне каля дзесятка персанажаў — i толькi адзiн акцёр, якi за iмгненне пераўвасабляецца з Моцарта ў Сальеры, з Дона Гуана ў Каменную статую Камандора. І кожны вобраз, згодна з запаветам Станiслаўскага, «пражываецца» артыстам.
“Мне цiкавы вынiк спалучэння вобраза з тым, што ён адзначае асабiста для мяне, — разважае заснавальнiк i мастацкi кiраўнiк тэатра «Зьнiч» Галiна Дзягiлева. — Я, вядома ж, стаўлюся з вялiкай павагай да таго твора, якi прадстаўляю, але мне важна адчуваць свабоду як творцы i, умоўна кажучы, носьбiту характару героя. Таму паступова я сама стала і аўтарам многiх iнсцэнiровак для спектакляў, i рэжысёрам”.
Беларускi паэтычны Тэатр аднаго акцёра быў створаны ў 1989 годзе пры Белдзяржфiлармонii. Яго творчы набытак — больш за дваццаць пяць спектакляў для дзяцей i для дарослых. І кожны з iх, па словах Галiны Дзягiлевай, адметны: “Спектакль як чалавек: заўсёды розны. Паэт Алесь Разанаў напісаў: “Ёсць лепшыя за мяне, ёсць горшыя за мяне, але сам я не лепшы i не горшы. Угледзьцеся — чалавек...” Праз творчасць заўсёды бачыцца і лёс самога аўтара. Напрыклад, у монаоперы «Адзiнокi птах» мы «арганiзуем» для Адама Мiцкевiча падарожжа ў мроях на яго Радзiму. У думках ён бачыць мацi, сяброў, каханую дзяўчыну. У перадсмяротную гадзіну пераглядвае сваё ўласнае жыццё, і своеасаблiвымi дзеючымi асобамi становяцца хор i аркестр. А вось у «Абраннiцы» па матывах «Маленькiх трагедый» Аляксандра Пушкiна на сцэну «выходзяць» розныя рэчы, накшталт капелюша Дона Гуана, пальчатак Сальеры, чорнага плашча таямнiчага Незнаёмца, які заказаў «Рэквiем». Гэтыя рэчы размаўляюць за сваiх гаспадароў голасам акцёра. Як бачым, ёсць шэраг спосабаў, з дапамогай якiх ствараецца монаспектакль.
«Зьнiч» пабываў з гастролямi ў Латвii, Польшчы, Эстонii, Лiтве, Расii, Германii, ЗША... Дзякуючы намаганням тэатра, а таксама Саюза тэатральных дзеячоў, у Беларусi пачаў наладжвацца фестываль монаспектакляў «Я». Ахвотна прымаюць “Зьніч” і раённыя цэнтры Беларусi: за дзень артысты могуць даць да васьмi спектакляў.
“Спачатку мне было крыху дзiўна, калi пасля спектакляў да нас падыходзiлi людзi i пачыналi расказваць пра сябе, — узгадвае Галiна Дзягiлева. — Але пакрысе я зразумела, што гледачы проста адкрываюць сябе падчас спектаклю, чуюць полiфанiю думак, успамiнаў, мараў. Людзi натхняюцца — i пачынаюць адчуваць свае творчыя здольнасцi, свой творчы дух. Для мяне гэта вельмi важна. Мы цяпер узмацняем у спектаклях вобразнасць, якая ўключае гледача ў працэс гульнi, прымушае задумацца, паразважаць i адкрыць сябе — для сябе самога”.
Нiна Шпакоўская