Найлепшыя кнігі 2009

Источник материала:  
24.12.2009 21:31 — Новости Культуры

Сёлета найлепшай кнігай, на думку экспертаў «НН», стала «Нацыянальнасць — Беларус» гісторыка Алега Латышонка.

Сёлета сярод экспертаў не было аднагалосся, што назіралася ў папярэднія гады. Розныя кнігі ўзначалілі іх рэйтынгі. Не было аднаго выдання, якое б аднолькава ацанілі і літаратурныя аглядальнікі, і навукоўцы. Бо ўсё ж у краіне выдаецца вялікая колькасць беларускіх кніг. У асноўным, дзякуючы працы недзяржаўных выдавецтваў.

Сярод названых 65 выданняў пераважае гістарычная і публіцыстычная літаратура. Па дзве гістарычныя кнігі Алега Латышонка, Алеся Краўцэвіча і Міхаіла Гал¬дзянкова былі названы экспертамі. Публіцыстыку рэпрэзентуць лідэры выніковага рэйтынгу — Антон Луцкевіч «Барацьба за вызваленне» і Сяргей Дубавец «Як?»

Усё менш месца застаецца мастацкай літаратуры. А з таго, што чытаюць, перавагу аддаюць прозе. Найпапулярнымі сталі кнігі «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева і «Нічые» Андрэя Федарэнкі. Паэзія сёлета прадстаўлена толькі адным зборнікам — «Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся» Уладзіміра Арлова. Хаця па разу‑другім згадваліся і зборнікі паэтаў Генадзя Бураўкіна, Алеся Разанава, Ігара Бабкова.

Эксперты назвалі некалькі кніг, пазначаных 2008 годам выдання, але якія сталі даступнымі чытачу фактычна толькі ў 2009 г. Гэта «Браты Гарэцкія» Радзіма Гарэцкага, «Гістарычны атлас Беларусі» і «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» Аляксандра Краўцэвіча.

Ёсць у рэйтынгу і адна аўдыёкніга — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Такі фармат пакуль не стаў масавым у Беларусі, але ўсё больш і больш кніг выходзіць на дысках.

Кругагляд экспертаў абмежаваны ў асноўным мінскімі выдавецтвамі. Усіх было названа больш за два дзесяткі. І сярод іх толькі два знаходзяцца па‑за межамі Мінска (праект «Гарадзенская бібліятэка» і выдавецтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта) і яшчэ чатыры — у іншых краінах (ЗША, Літва, Польшча, Расія).

Лідэрамі, па колькасці згаданых кніг, з’яўляюцца незалежныя выдавецтвы «Логвінаў», «Медысонт» і «Кнігазбор». Сярод дзяржаўных — «Мастацкая літаратура».

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей.

Дзясятка найлепшых кніг 2009 года выглядае так:

1. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — 28 балаў.
2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/ Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — 21 бал.
3. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка — 18 балаў.
4. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ — 17 балаў.
5—8. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода;
Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Т1, 2 — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка;
Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор;
Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура — па 16 балаў.
9—10. Уладзімір Арлоў. Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва»;
Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор — па 15 балаў.

Спісы найлепшых кніг, складзеныя экспертамі:

Цэнтр беларускай кнігі ў Гродне:

1. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.
2. Алег Латышонак . Жаўнеры БНР. — Вільня: Інстытут беларусістыкі.
3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Т1, 2 — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка.
4. Рышард Капусцінскі. Імперыя. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
5. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
6. Зрабаваны народ: размовы з беларускімі інтэлектуаламі. Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.
7. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў.
8. Андрэй Чарнякевіч, Ігар Трусаў. Гарадзенскі Новы свет і ваколіцы. — Мінск: Лімарыус.
9. Борис Клейн. Недосказанное. Имена. — Мінск: Лімарыус.

Ася Паплаўская, літаратурны журналіст:

1. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.
2. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
3. Вольга Іпатава. Знак вялікага магістра. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.
4. Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура.
5. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.
6. Барыс Пятровіч. Піліпікі. Мінск: — Галіяфы.
7. Віктар Вальтар. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.
8. Леанід Дранько‑Майсюк. Анёлак і я. — Мінск: Галіяфы.
9. Уладзімір Арлоў. Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/ Кнігарня «Наша Ніва».
10. Ігар Бабкоў. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб. — Мінск: Логвінаў.

Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:

1. Віктар Шалкевіч. Блюз Вясна. — Мінск: Медысонт/ Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».
2. Адам Глобус. Play.by. — Мінск: Логвінаў.
3. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.
4. Ніл Гілевіч. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.
5. Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.
6. Алесь Разанаў. Сума немагчымасцяў. — Мінск: Логвінаў.
7. Уладзімір Арлоў. Усё па ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
8. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беларускае гістарычнае таварыства.
9. Анатоль Вярцінскі. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.
10. Віктар Вальтар. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

Арсень Ліс, літаратуразнаўца:

1. Гістарыяграфія 1920‑х гг.: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Уклаў Алег Дзярновіч. ARCHE № 7.
2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.
3. Уладзімір Конан. Выбранае. — Мінск: СМЭЛТАК.
4. Радзім Гарэцкі. Браты Гарэцкія. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка Бацькаўшчыны.
5. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беларускае гістарычнае таварыства.
6. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор.
7. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
8. Ніл Гілевіч. Збор твораў. Том 16. Паэты і пісьменнікі Беларусі. — Мінск.
9. Вольга Іпатава. Знак вялікага магістра. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка.
10. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.

Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня»:

1. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны. — Мінск: Мастацкая літаратура.
2. Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура.
3. Пятро Васючэнка. Ад тэксту да хранатопа. — Мінск: Галіяфы.
4. Міхась Скобла. Акно для матылькоў. — Мінск: Про Хрысто.
5. Ніна Мацяш. У прыгаршчах ветру. — Мінск: Літаратура і мастацтва.
6. Барыс Пятровіч. Піліпікі. — Мінск: Галіяфы.
7. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў.
8. Ягамосць. Зборнік прысвячэнняў Анатолю Сысу. — Мінск: Медысонт/Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».
9. Віктар Шалкевіч. Блюз Вясна. — Мінск: Медысонт/ Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».
10. Усевалад Гарачка. Багі і героі. — Мінск: Галіяфы.

Алесь Пашкевіч, гісторык:.

1. Гістарычны атлас Беларусі. Том І. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава/Мінск.
2. Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах. — Мінск: Лімарыус
3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка.
4. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амерыкі (БККА). Смаленск: БІНІМ/Бібліятэка Бацькаўшчыны.
5. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
6. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.
7. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.
8. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.
9. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.
10. Мітрафан Доўнар‑Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука.

Ірына Зубар, мінская кнігарня «Эўрыка»:

1. Михаил Голденков. Русь — другая история. Украина. Беларусь. Литва. — Мінск: Інтэрпрэссервіс.
2. Михаил Голденков. Утраченная Русь. Забытая Литва. Неизвестная Московия. Запрещенная Беларусь. — Мінск: Сучасная школа.
3. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ.
4. Аксана Катовіч, Янка Крук. Залатыя правілы народнай культуры. Перавыданне. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.
5. Краўцэвіч Аляксандр. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Трэцяе выданне. — Беласток: Вышэйшая Школа Публічнай Адміністрацыі імя Станіслава Сташыца.
6. Воздвигнутые на пьедестал. О памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь. — Мінск: Кнігазбор.
7. Грюнвальд в источниках: хроника конфликта Владислава, короля Польши с крестоносцами в год Христов 1410. — Пінск: ПалескДзУ.
8. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор.
9. Роман Павлович. Минская область в огненном вихре сорок первого. — Мінск, СМЭЛТАК.

Алесь Асіпцоў, журналіст з Магілёва:

1. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода.
2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/ Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.
3. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.
4. І.Я. Яшкін. Слоўнік беларускіх імёнаў. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.
5. Адзін дзень палітвязня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода.
6. Юры Друкахруст. Акцэнты Свабоды. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода.
7. Ігар Пушкін. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20‑30 гады XXI стагоддзя). Дакументы і матэрыялы. — Мінск: Медысонт.
8. Рышард Капусцінскі. Імперыя. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
9. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

Інтэрнэт‑крама Prastora.by:

1. Анджэй Суліма Камінскі. Рэспубліка супраць аўтакратыі. Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
2. Уладзімір Арлоў. Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
3. Уладзімір Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім (аўдыёкніга). — Мінск: BelTonMedia.
4. Крынічка. Чытанка: для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. — Мінск: Мастацкая літаратура.
5. Мікалай Плавінскі. Нарысы гісторыі клінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі. — Мінск: Логвінаў.
6. Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор.
7. Лісіца‑хітрыца. Беларускія народныя казкі для дзяцей малодшага школьнага узросту. Апрацоўка Алеся Якімовіча. — Мінск: Літаратура і мастацтва.
8. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Пераклад з нямецкай і паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: Галіяфы.
9. Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 2. — Мінск: Мастацкая літаратура.
10. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

«Акадэмкніга», Мінск:

1. Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор
2. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ
3. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор
4. Анатоль Грыцкевіч. Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мінск: Кнігазбор
5. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства
6. Мітрафан Доўнар‑Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука
7. Михаил Голденков. Русь — другая история. Украина. Беларусь. Литва. — Мінск: Інтэрпрэссервіс.

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў

2008 — Галасы з‑за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус;
2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/»Кнігарня «Наша Ніва»;
2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі;
2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) — Мінск: Лімарыус.

Падрыхтаваў Кастусь Матушыч

←Хіт-парад 2009

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика