Памерла славутая ангельская перакладчыца Вера Рыч

Источник материала:  
24.12.2009 15:53 — Новости Культуры
Памерла славутая ангельская перакладчыца Вера Рыч
Фото: www.zn.ua
Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце "Бацькаўшчына" ў 1957 годзе. В.Рыч пераклала Купалу, Коласа, Арсенневу, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Геніюш, Бядулю, Крапіву, Іпатаву, Гілевіча ды іншых, паведамляе Радыё Свабода.

Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі "Outlines" ("Абрысы"). У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў "Portents and Images" ("Знакі й вобразы").

У 1969 годзе часопіс "Nature" прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасля яна прыязджала ў Беларусь раз на год ці паўгода.

У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове "Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day" ("Як вада, як агонь: Анталогія беларускае паэзіі ад 1828 года да сучаснасці").

Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэту кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад "Тараса на Парнасе" (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін).

У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч "Poems on Liberty: Reflections for Belarus" ("Вершы на Свабоду: Роздумы пра Беларусь").

У 1970-1990 гады Вера Рыч шчыльная супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека у Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы ("Салідарнасць") і Венгрыі.

Сярод яе ўзнагародаў — прэмія імя Івана Франка (у гонар 40 гадовага служэння ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам "Новай Зямлі" Якуба Коласа.

←Народные SMS-ки на 24 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика