У Мiнску адкрылася выстава манументальных выяў Тараса Шаўчэнкi
22.12.2009 11:33
—
Новости Культуры
Выстаўка ўкраiнскага фотамайстра Руслана Тэлiпскага "Помнiкi Кабзару", наладжаная сумесна Нацыянальным гiстарычным музеем Беларусi i Пасольствам Украiны ў Рэспублiцы Беларусь, адкрылася ў Мiнску. На ёй прадстаўлена больш як 120 фотаздымкаў скульптурных помнiкаў, створаных у розных гарадах класiку сусветнай лiтаратуры, выдатнаму ўкраiнскаму паэту, мастаку, мыслiцелю Тарасу Шаўчэнку. Як адзначыў з гэтай нагоды пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Iгар Лiхавый, менавiта на плячах славутых гiстарычных асоб маштабу Шаўчэнкi трымаюцца цэлыя пакаленнi, i ён заўважыў, што такiя адметныя асобы ёсць у гiсторыi кожнага народа.
— Я люблю вандраваць i, падарожнiчаючы спачатку па Украiне, звярнуў увагу на вялiкую колькасць помнiкаў Тарасу Шаўчэнку ў гарадах, вёсках, мястэчках. Пачаў iх фатаграфаваць, а калi паказаў свае здымкi ў музеi Шаўчэнкi, высветлiлася, што падобная праца мала вядзецца. Тады i прыйшла думка ўзяцца за гэтую справу мэтанакiравана, чым займаюся пры любой вольнай часiне, у любой дзелавой паездцы на працягу ўжо дзесяцi гадоў, — расказаў "Р" аўтар выстаўкi Руслан Тэлiпскi, у калекцыi якога сабрана ўжо каля 400 манументальных згадак пра Кабзара – помнiкаў, мемарыяльных дошак, бюстаў, памятных знакаў.
На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкi скульптурных выяў Тараса Шаўчэнкi, якiя знаходзяцца не толькi ва Украiне, але i за яе межамi — у Беларусi, Славакii, Грузii, Канадзе, Арменii, Польшчы, Iталii, Расii, Азербайджане, Францыi.
Помнiкi Кабзару вельмi розныя. Ёсць створаныя прафесiйнымi майстрамi i аматарскiя. Ёсць пераробленыя некалi з фiгур Ленiна. Ёсць з выявамi юнага Шаўчэнкi ў вобразе сялянскага падлетка-пастушка, а ёсць i такi, як устаноўлены ў Iталii, дзе паэт паўстае велiчным рымскiм патрыцыем.
Дарэчы, адзiн з самых цiкавых помнiкаў, на думку Руслана Тэлiпскага, знаходзiцца ў беларускiм Слуцку: выява Шаўчэнкi размяшчаецца на палiтры, якая з iншай кропкi разгляду пераўвасабляецца ў сэрца.
Колькi ўсяго iснуе ў свеце памятных знакаў славутаму Кабзару, сёння дакладна невядома. Спецыялiсты дапускаюць, што больш як тысяча. Самi ўкраiнцы жартам гавораць: дзе ёсць хаця б два iх суайчыннiкi, там ёсць i помнiк Шаўчэнку. Жарт жартам, але цi не гэтае жаданне — абудзiць ва ўсiм свеце памяць пра свайго славутага земляка — сведчанне вялiкай любовi да сваёй радзiмы, павагi да яе культуры, усведамлення сваёй нацыянальнай адметнасцi i самабытнасцi.