Вялікі канцэрт N.R.M.
Падчас канцэрта гучалі песні розных часоў і нават розных музычных праектаў: гурта «Мроя», а таксама з дыскаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»…
– Відаць, для многіх гэта была прэм’ера песні! – зазначыў Лявон Вольскі, праспяваўшы «Зямлю» -- песню «Мроі».
– Вы не думайце, што ўсё будзе так нудна, – падбадзёрыў залю Лявон Вольскі пасля першых лірычных песень. – Будуць яшчэ розыгрышы, падарункі!
І чаканні заінтрыгаваных прыхільнікаў лідэр N.R.M. не падмануў. Вольскі паказваў калегам раздрукаваны план залі, тыя наўздагад асадкай ставілі там кропку і «траплялі» на нечыя месца, уладальнікі якіх атрымлівалі ад музыкаў перадкалядныя падарункі.
Яшчэ адзін святочны канцэрт, толькі ўжо электрычны, «NRM» зграе 10 лютага ў клубе «Рэактар».
– Прыходзьце! – запрашаў прыхільнікаў Лявон са сцэны КЗ «Мінск». – Месца хопіць усім!
Квіткі ўжо ў продажы (толькі танцпол).