«Аватар» на гарызонце

Источник материала:  
18.12.2009 16:43 — Новости Культуры

«Аватар» на гарызонце

«Аватар» на гарызонце

«Аватар» на гарызонце

«Аватар» на гарызонце
Джэймс Кэмеран

Мінула больш за 10 гадоў як Джэймс Кэмеран стаяў на оскараўскай сцэне і каранаваўся як сусветны кінаманарх. На тое былі важкія падставы: «Тытанік», да якога Кэмеран напісаў сцэнар і які паставіў, атрымаў 11 статуэтак і прынёс стваральнікам амаль 2 мільярды даляраў. Цяпер канадыец вяртаецца з працяглага адпачынку, і прапануе сваім шматлікім шанавальнікам стужку «Аватар» — новы, трохвымерны, навуковафантастычны эпас, у які паводле ягоных стваральнікаў мусіць перайначыць аблічча кінематографа і нагадаць людзяць, што кіно гэта яшчэ і люстэрка, а не толькі вакно ў іншы свет.

«Аватар» — рамантычная фантастыка, дзеі якой адбываюцца ў сярэдзіне наступнага стагоддзя. У цэнтры сюжэта Джэйк Салі (Сэм Уортынгтан), марскі пехацінец, які трапляе на планету Пандора (шэсць гадзін лёту ад Зямлі), каб выканаць спецмісію: вычарпаць з планеты вельмі каштоўны мінерал. Каб дасягнуць гэтага зямляніну і яго паплечнікам трэба ўпакорыць дзікіх жывёлаў і суворы клімат, але ж самае галоўнае: тэлепатычна паразумецца з сіняскурымі катападобнымі тубыльцамі...

Сцэнар быў напісаны Камэронам яшчэ ў 1995, але тадышніх тэхналогіяй бракавала, каб задаволіць найперш вока дужа патрабавальнага рэжысёра. «Як толькі я ўбачыў персанаж Голума ва «Уладары Пярсцёнкаў», дык адчуў, што ўжо можна здымаць і мой фільм», — кажа Кэмеран. З часоў «Тытаніка» рэжысёр зняў толькі 2 дакументальных стужкі пра даследванні акіянскіх глыбіняў. Як кажа сам Кэмеран паралельна ён распрацоўваў і дасканаліўся ў новых магчымасцях, якія далі новыя камп"ютарныя тэхналогіі. Разам над фільмам «Аватар» ён працаваў чатыры з паловай гады.

Паводле словаў Камерона, свае ідэі для фільмаў ён чэрпаў у антываенных і антыімперыялістычных стужках Стэнлі Кубрыка: «2001: Касмічная Адысея», а таксама кніг, якія апавядаюць паразуменні паміж далёкімі культурай людзьмі, кшталту «Тарзана». «У навукова-фантастычных стужках, на якіх я гадаваўся, заўсёды было нейкае сэнсавае пасланне, — кажа 55-ы рэжысёр. — Збольшага яны засцерагалі людзей перад чымсці небяспечным. Таму па «Зорных войнах» можна сказаць дакладна, калі кінематоргаф вырашыў ухіліцца ў бок уцёкаў у нерэальны свет, ды страціў патрэбу несці людзяць якісці карысны мэсідж. На маю думку, «Аватар» — гэта спроба вярнуць навуковую фантастыку да сваіх каранёй».

Кэмеран не толькі прадстаўляе ў фільме экалагічныя праблемы, але ускосна ці наўпрост выказваецца таксама пра вайну ў В"етнаме ды Іраку. «Усе гэтыя адсылкі да зямных праблемаў круцяцца вакол галоўнай тэмы: важнасць ведання чужой культуры з гледзішча яе носбітаў, погляд на яе не толькі сваімі вачыма, але і вачыма іншага боку – кажа Кэмеран. - Каланіяльная традыцыя прывяла да знішчэння тубыльскага побыту, іх культуры і прыроды, ды сёння мы працягваем пашырацца такім самым парадкам».

Вось жа, гледачу абяцаюць відовішча з сэнсам. Беларуская прэм"ера «Аватар» адбылася 17 снежня.

←Живопись из коллекции Лувра будет выставлена в Минске в 2012 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика