з Nовым RокаM!

Источник материала:  
18.12.2009 12:52 — Новости Культуры

Настаў час зімняга сонцаспявання — да нас прыехаў N.R.M.! Пасля цягучай, немузычнай паузы крон-прынцы айчыннай культуры на бела-чырвона-белай падводнай лодцы трыумфальна заплылі ў свіслацкую акваторыю Менска, а дакладней у КЗ «Мінск». Набіткаваная зала: спраўны бразгат бранзалетаў з гламурнага партэру і дружныя пляскі з дэмакратычнага балкону — у гэты вечар панавала ідылія саслоўяў і сугуччаў. І шанавальнікі і, здаецца, самі музыкі нарэшце асэнсавалі, які ж задоўгі ён быў, перыяд маўклівага штылю. «Ды мы самі ніяк не чакалі, што нас так цёпла сустрэнуць», — прызнаўся пасля канцэрту Піт Паўлаў.

На сцэне шыхтаваліся дэкаратыўныя дрэвы і ліхтарні, сярод якіх прытаіліся Алезіс з бубнамі і, вядома, выславёны раяль. Лявон сядзеў то там, то за клавішамі, то хадзіў і дарыў публіцы дыскі, кніжкі і дысконтныя зніжкі. У перапынках прэзентуючы блюзы, рэгей, балады і проста песні. Піт браў у рукі розныя мудрагелістыя інструменты ў тым ліку не зусім чалавечыя (конскія бразготкі) — і бальзамам «Беларускім» на раны стуменіліся прыгады пра старыя добрыя часіны, калі мы былі проста дзеці з унутрыгалаўным ветрам, калі санітары прыязджалі да людзей толькі каб забраць гітару, а краіна пачывала на трох чарапахах.

Меў, меў рацыю нашаніўскі артыкул «Што адбываецца з N.R.M.?«: яны ўжо не наша ўсё. Мы ўсе самі — трошкі N.R. M. Бо што не выконвалася: кранальная «Простыя словы» і калючая «Я да жалю не пан» з «Народнага альбому», і урачыстая «2000 год» (нават без Веранікі Кругловай) з «Святога вечара» — усё прымалася як уласнае. Нават падпявалі пачуўшы зусім свежыя «Джынгл Бэлз», якое ў лявонаўскім перакладзе гучала як «Жыць табе (будзе весялей)», ды ў якой вядзецца пра супольныя завальванні з дзяўчатамі ў снягі.

Ужо стоячы, «КаЗа» вітала развітальныя «Маё пакаленне», «Лёгкія-лёгкія», «Тры чарапахі». За сценкі энэрэмаўскай субмарыны на заледзянелую сушу выплывалася безімпэтна. Ды яна яшчэ вернецца: 10-га лютага, калі адбудзецца электрычны канцэрт у клюбе «Рэактар».

з Nовым RокаM!
На сцэне шыхтаваліся дэкаратыўныя дрэвы і ліхтарні.

з Nовым RокаM!
Паміж спевамі музыкі дарылі публіцы дыскі, кніжкі і дысконтныя зніжкі.

з Nовым RокаM!

з Nовым RокаM!

з Nовым RокаM!

з Nовым RокаM!
Пасярод канцэрту Лявон Вольскі знайшоў раяль у кустах і сыграў на ім пару песень

з Nовым RокаM!

з Nовым RокаM!
Пасля антракту слухачы паўскоквалі са сваіх месцаў і адрываліся па поўнай

з Nовым RокаM!
Самыя актыўныя фаны нават прабраліся на сцэну

з Nовым RокаM!

з Nовым RокаM!

з Nовым RокаM!

←Городской конкурс рождественских вытинанок среди школьников проходитв Витебском художественном музее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика