У шведскім Кальмары адкрыта выстава твораў мастака Алеся Пушкіна

Источник материала:  
У шведскім Кальмары адкрыта выстава твораў мастака Алеся ПушкінаУ інтэрв'ю БелаПАН мастак паведаміў, што гэтай вясной куратар выставы Марцін Шыблі адабраў для экспазіцыі 17 твораў Пушкіна ў галіне жывапісу і дызайну. Сярод іх — айчынныя пейзажы, партрэт дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння Георгія Бортніка, расстралянага савецкімі спецслужбамі ў 1951 годзе і прылічанага да беларускіх праваслаўных святых, а таксама творы нонканфармісцкага зместу — серыя "Рукі беларусаў" з выявай рук пракурора, мастака, журналіста і цяжарнай жанчыны, сцягнутых зялёна-чырвоным калючым дротам, а таксама сем розных сімвалічных шпакоўняў (у тым ліку для жыхароў аграгарадкоў, свядомых беларусаў, жыхароў элітнага мінскага катэджнага комплексу "Дразды" і інш.).

Паводле слоў мастака, 1 снежня ён звярнуўся па дазвол на вываз твораў мастацтва за межы краіны да начальніка аднаго з аддзелаў Міністэрства культуры. "На наступны дзень я атрымаў дазвол на вываз трох пейзажаў. Папсаваўшы нервы, мне дазволілі вывезці і астатнія творы як прадметы, якія не ўяўляюць культурнай каштоўнасці. А сёлета ў кастрычніку, калі я вывозіў гэтыя работы ў сталіцу Нарвегіі Осла, такіх праблем не ўзнікала", — сказаў Пушкін.

Паводле яго слоў, "з-за ўсіх гэтых пакут" выстава адкрылася 5 снежня — на дзень пазней, чым было запланавана. За дзесяць дзён знаходжання ў Швецыі Пушкін правёў майстар-клас у гімназіі горада Вестэрвік, у адной з мясцовых галерэй дэманстраваў эцюды, напісаныя ў перыяд знаходжання ў Швецыі, сустрэўся з сям'ёй музыканта і перформера на востраве Эланд, дзе таксама адбылася прэзентацыя выставы работ мастака.

Беларускі мастак Алесь Пушкін добра вядомы ў краіне і за яе межамі не толькі сваімі нонканфармісцкімі палотнамі, але і эпатажнымі перформансамі. Сёлета мастак ужо дэманстраваў сваё мастацтва ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Швецыі, ЗША і Галандыі.
←В России сняли первый в мире мультфильм для глухонемых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика