«Беларусьфільм»: Мы вельмі хацелі працаваць з Курэйчыкам, але не атрымалася — не наша віна

Источник материала:  
15.12.2009 09:27 — Новости Культуры

14 снежня ў Мінску прайшла прэс‑канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі ў беларускім кінематографе.

Адказваючы на пытанне адносна якасці сцэнараў, над якімі працуюць на «Беларусьфільме», галоўны рэдактар нацыянальнай кінастудыі Наталля Сцяжко адзначыла: «Зараз у краіне такое заканадаўства, што мы не маем права заказваць сцэнары. Мы можам працаваць толькі з гатовымі сцэнарамі, а грошы аўтар атрымае толькі тады, калі фільм запускаецца ў вытворчасць».

На пытанне, чаму кінастудыя не супрацоўнічае з вядомым маладым сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам, Сцяжко адказала: «Курэйчык — хлопец проста цудоўны, вельмі таленавіты ў якасці піяру. Ён прыносіў да нас сцэнары, мы вельмі хацелі з ім працаваць, але не атрымалася — і не з нашага боку. Таму што першае пытанне, якое задае Курэйчык, — гэты грошы».

Сцяжко расказала, што аднойчы Андрэй прынёс на «Беларусьфільм» сінопсіс [кароткі абагульняючы пераказ] сцэнара, а потым рэдактары кінастудыі высветлілі, што падобны, але пад іншай назвай, ужо прададзены ў Расію. «Ён на нас пакрыўдзіўся, — паведаміла галоўны рэдактар кінастудыі, — нейкую вайну аб’явіў «Беларусьфільму», нават абвінаваціў, што мы яго ідэі крадзем».

←Гомельский областной драматический театр в честь своего 70-летия покажет зрителям самые аншлаговые спектакли.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика