У «Беларускім кнігазборы» — Максім Гарэцкі
14.12.2009 12:54
—
Новости Культуры
У серыі «Беларускі кнігазбор» рыхтуецца да выхаду 50 том. У яго ўвойдуць выбраныя творы Максіма Гарэцкага.
Кнігу складуць аповесці «Дзве душы», «Ціхая плынь», «На імперыялістычнай вайне», п’еса «Жартаўлівы Пісарэвіч», апавяданні, публіцыстыка. Уклалі яе Тэрэза Голуб і Радзім Гарэцкі.
Том Максіма Гарэцкага выйдзе напярэдадні Калядаў. Да канца года ў серыі «Беларускі кнігазбор» з’явіцца яшчэ кніга Рыгора Кобеца, а на пачатку наступнага — Уладзіміра Някляева.