У Варшаве прайшоў міжнародны кінафестываль прававых фільмаў
З 4 па 13 снежня ў Варшаве праходзіў міжнародны кінафестываль «Watch Docs» прысвечаны праблематыцы правоў чалавека.
За гэтыя дні ў двух варшаўскіх кінатэатрах было паказана каля 80 фільмаў, з якіх больш за 10 прысвечаныя тэме правоў чалавека на постсавецкай прасторы. Былі сярод іх і два беларускія фільмы:
«Каралеўства дохлых мышэй» Віктара Дашука — фільм прысвечаны абсурднасці прадуктаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, таксама фільм «Вальц» Віктара Аслюка — аб вясковым лекары які дапамагае старым.
Не абышлося без скандалу.
Вядомы польскі штодзённік «Rzeczpospolita» задаўся пытаннем, чаму сярод амаль 80 фільмаў фестывалю, няма ніводнага пра пераслед хрысціянаў у свеце. Штогод каля 170 тысяч хрысціянаў забіваюць з‑за рэлігіі.
Пераможцам фестывалю стаў фільм аб эмігрантах у Францыі «Les Arrivants» / «Новыя»
рэжысёраў Кладые Бары і Патрыс Шоньяр, таксама спецыяльны прыз атрымаў фільм «Тыбет у песні» режысёра Нгаванга Хефела.