Невядомая аповесць Караткевіча

Источник материала:  
11.12.2009 10:56 — Новости Культуры

Невядомую аповесць Уладзіміра Караткевіча адшукаў літаратуразнаўца Анатоль Верабей. «Передісторія», напісаная пісьменнікам па-руску, будзе друкавацца ў часопісе «Нёман» у наступным годзе.

«Гэта больш за 200 старонак тэксту. Дата, на жаль, пад творам не стаіць. Анатоль Верабей прышоў да высновы, што, хутчэй за ўсё, яна напісана ў канцы 1940-х — пачатаку 1950-х гадоў. Тады Караткевіч вучыўся на філалагічным факультэце рускага аддзела Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Аповесць цікавая тым, што аўтару было каля дваццаці ці крышку больш гадоў. Гэта зусім малады Караткевіч, але ўжо вельмі захоплены гісторыяй Беларусі, як і гістарычнай тэмай у літаратуры», — кажа галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Алесь Бадак.

Аповесць распавядае пра паўстанне 1863 года. Па словах Алеся Бадака, «Передісторію» сапраўды можна ўспрымаць як перадгісторыю Караткевіча-празаіка і пазнейшых «Каласоў пад сярпом тваім». «Яна не дапрацавана стылёва, але адчуваецца рука пісьменніка, адчуваецца яго ўменне выбудоўваць дыялогі, манера захапляць чытача».

Аповесць «Передісторія» з’явіцца ў №№1-2 «Нёмана» ў 2010 годзе.

←11 декабря в Джаз-ланче – джаз финский… и джаз минский!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика