Купалаўскі тэатр пакажа прэм’еру навагодняй казкі для дарослых «Зіма»

Источник материала:  
11.12.2009 10:30 — Новости Культуры

На Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 11 і 12 снежня пройдзе прэм’ера навагодняй казкі для дарослых «Зіма» па п’есе Яўгена Грышкаўца.

Як паведамілі ў літаратурна‑драматычнай частцы тэатра, спектакль паставіла малады рэжысёр Кацярына Аверкава. У ім заняты акцёры тэатра Вольга Скварцова, Павел Яскевіч, Сяргей Кавальскі, Аляксей Чарнігін і Аляксандр Паўлаў.

Паводле сюжэту, два скалелыя ад холаду салдаты ў зімовым лесе чакаюць раніцы, каб узарваць варожы аб’ект. Да салдат прыходзіць Снягурка,

і пачынаецца сапраўдная навагодняя казка для дарослых, якія мараць хоць на хвіліну вярнуцца ў мінулае.

***

23 снежня ў Купалаўскім тэатры плануецца прэм’ера спектакля Translations («Пераклады») у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна.

Падзеі спектакля разгортваюцца ў Ірландыі XIX стагоддзя; у вёсачку прыязджаюць англійскія салдаты. Але гісторыя прысвечана не толькі каланізацыі Ірландыі Англіяй і выцясненню адной мовы іншай. Гэта перш за ўсё гісторыя кахання англійскага салдата і ірландскай дзяўчыны, якія размаўляюць на розных мовах.

У спектаклі заняты заслужаныя артысты Беларусі Аляксандр Падабед, Віктар Манаеў, Сяргей Краўчанка, а таксама маладыя акцёры Сяргей Рудзеня, Ганна Хітрык, Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, Валянціна Гарцуева і інш.

←Прэзентацыя кнігі В. Якавенкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика