Пятніца з Шалкевічам

Источник материала:  
11.12.2009 09:44 — Новости Культуры

11 снежня ў сталічным Палацы культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21) пройдзе канцэрт барда Віктара Шалкевіча, які прэзентуе праграму «Лепшае і новае».

Пачатак а 19‑й.

Квіткі ад 15 000 да 20 000 рублёў.

Віктар Шалкевіч плануе паказаць пераважна новыя творы, пакуль яшчэ малазнаёмыя мінскай публіцы, а таксама песні, якія вельмі падабаюцца слухачам.

***

Віктар Шалкевіч — лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, жыве і працуе ў Гродне. Выпусціў шэсць альбомаў: «Правiнцыя», «Смутны беларускi блюз», «Балады i рамансы», «Добрай раніцы», «За сто крокаў ад Вострае брамы», «Гарадзенец прызямлiўся ў Мінску».

Апошні канцэрт Шалкевіча ў Мінску адбыўся ў лютым гэтага года і быў прымеркаваны да 50‑годдзя музыканта. «Я заўсёды задаволены выступленнямі ў сталіцы, бо на мае канцэрты збіраюцца поўныя залы», — прызнаўся ён.

Адказваючы на пытанне, чаму ён не часта прыязджае ў Мінск з канцэртамі, Шалкевіч заўважыў, што «ў яго няма менеджэра, які б гэтым займаўся».

У лістападзе Шалкевіч прэзентаваў у Гродне свой першы зборнік вершаў і песень «Блюз Вясна», дапоўнены дыскам «Правінцыя». Як паведаміў Шалкевіч, нядаўна ён завяршыў працу над новай кнігай пад назвай «Рэквіем па непатрэбных рэчах». Таксама ён працягвае працаваць над операй на беларускай мове пад рабочай назвай «Галілейская гісторыя».

←Свидание с апостолом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика