Шалкевіч запіша канцэртнік з дапамогай фэнаў
10.12.2009 12:31
—
Новости Культуры
Па словах Шалкевіча, яго не раз папракалі ў адсутнасці новых песень, таму яму давялося іх напісаць:
Віктар Шалкевіч: “Шалкевіч новае напісаў за 50 год, разумееце? І гэта самае важнае. Таму што людзі хочуць новага і мне гэта было недвухсэнсоўна заяўлена. Так што давялося мне гэта рабіць”.
На канцэрце адбудзецца прэм’ера шасці цалкам новых песень, аднак не абыйдзецца без старых добрых і навагодніх:
Віктар Шалкевіч: “Гэта будзе сапраўды новая зусім праграма, будуць дзевяць новых песень. Тры з іх вы практычна чулі на канцэрце, які быў у лютым, я маю на ўвазе “Такую доўгую зіму”, “Лета, якое мы зноў змарнавалі” і “Песня пра жэншчыну”. А вось шэсць песень будуць зусім новымі, такая нармальная прэм’ера! А на салодкае мы выканаем пару навагодніх шлягераў старых.”
На сцэну Палацу культуры ветэранаў Віктар Шалкевіч выйдзе са сваім старым сябрам Анатолем Кандыбам і новым кантрабасістам Аляксандрам. Цікава, што канцэрт будзе запісвацца на аўдыёносьбіты, таму ёсць верагоднасць з’яўлення канцэртнага альбома Віктара Шалвекіча:
Віктар Шалкевіч: “Я наколькі разумею, і наколькі гаварыў велічайшая акула ўсіх часоў і народаў Супрановіч, што нібыта гэта канцэрт мы будзем пісаць. Так што гэта будзе вельмі добра”.
Нагадаем, пачатак канцэрта ветэрана бардаўскай песні – 19.00. Кошт квітка -ад 15-ці да 20 тысяч рублёў.