Пецярбург – Варшава (праз Вільню)

Источник материала:  
10.12.2009 11:34 — Новости Культуры


Самая гучная палітычная справа на землях былой Рэчы Паспалітай у першай траціне ХІХ ст., справа філяматаў і філярэтаў, скончылася масавай высылкай яе ўдзельнікаў і закрыццём найстарэйшай навучальнай установы імперыі, агменя рэчпаспалітаўскай адукацыі і літаратурнага жыцця, Віленскага ўніверсітэту.

Варшаўскае і віленскае культурнае жыццё моцна страцілі, пецярбурскае ж — выгадала. Пшэслаўскі, Кіркор, Падбярэскі, Булгарын…

Аляксандр Фядута выдаў літаратуразнаўчую кнігу «Письма прошедшего времени. Материалы к истории литературы и литературнага быта Российской империи». Паводле аўтара ў першай палове ХІХ выхадцы з Рэчы Паспалітай, а найперш з тэрыторыяў былога Вялікага Княства Літоўскага мелі моцны ўплыў на Санкт-Пецярбург літаратурны. Тут выдаваўся вельмі запатрабаваны польскамоўны часопіс Tygodnik Petersburski, прысутнічала вялікая рэчпаспаспалітаўская грамада, - каля 15 тысяч чалавек, - сярод якой вылучаліся такія заканадаўцы літаратурных модаў, як выхадзец з Украіны, выбітны крытык Міхал Грабоўскі і літаратар і выдавец Ян Баршчэўскі. Расійская сталіца зведала таксама прыклады ўкаранення літвінаў у расійскі культурным полі: найперш неардынарная постаць Фадзея Булгарын, шырока вядомага тагачаснага літаратара і рэдактара часопісу «Северная пчела».

«Літаратуры Польшчы і Расіі першай паловы ХІХ ст. шмат чым абавязаныя пасярэднікам-літвінам, — сцвярджае аўтар кнігі. — Гэта і зусім іншы ўзровень літаратурнай крытыкі, і пачаткаванне традыцыі публічнай палемікі, і насычэнне культурнага жыцця сталіцы расійскай імперыі, і з"яўленне польска-расійскіх (і наадварот) перакладаў».

Каб паілюстраваць апошнюю думку ў сваёй кнізе Фядута прыгадвае гісторыю паўставання пераклада-пераказа Міцкевічавай «літоўскай» балады «Тры Будрысы» Пушкіным. Аляксандр Сяргеевіч не валодаў польскай мовай, але зрабіў пераклад пасля таго, як натхніўся расійскімі падрадкоўнікамі, якія напісаў Фадзей Булгарын.

Пецярбург – Варшава (праз Вільню)

Але Фядута не малюе ідыліі. Як навукоўца, узяўшы агонь на сябе, не ўзбаяўся падаць чытачу яўна адмоўны вобраз паплечніка Мураўёва і закрывальніка Віленскага ўніверсітэту Мікалая Навасільцава ў польскай літаратуры.

Для палякаў Навасільцаў - адзназначна негатыўная гістарычная постаць, вартая сатырычных кпінаў і эпіграмных шпілек. Фядута таксама не абыходзіць сваёй увагай каньюктурныя вершы Пушкіна, якія паследвалі на польскае паўстанні 1831 году ("Паклёпнікам Расіі"), а таксама хваласпеўны верш Цюцчава «Гуманный внук воинственного деда", прысвечаны «урымсціцелю Літвы», графу Мураўёву.

«Каб расстацца з імперыяй, трэба спярша прызнаць, што мы ў ёй жылі, і ў дадатак пералічыць усе яе заганы і перавагі,

— кажа Аляксандр Фядута. — Але гатовыя далёка не ўсе: вось калі я рабіў у Варшаве даклад па вобразе Пушкіна ў польскай літаратуры, ( а трэба заўважыць, што гэты вобраз часам поўніцца з"едлівымі каментарамі і рэплікамі з боку тадышняй польскай грамадскасці), дык пасля дакладу прафесар Маскоўскага дзяржуніверсітэту Ігар Волгін абурана сказаў мне: «Як такое можна распавядаць пра святы вобраз Пушкіна?» На што я яму адказаў яму: «Я ж не сачыняю, я адно падаю галасы сучаснікаў Пушкіна, а гэта пытанне навуковай праўды, а не ганбаванне вялікага паэта» ».

Летась пад рэдакцыяй Фядуты выйшла кніга, прысвечаная разгону Віленскага ўніверсітэту ды справе філаматаў і філарэтаў, «Вильна 1824 1825: Перекрёстки памяти». Гэтыя амаль дэтэктыўныя ўспаміны дэмакратычна настроеных польскага гісторыка Яўхіма Лелявеля і прафесара рускай філалогіі Івана Лабойкі, непасрэдных удзельнікаў тых падзеяў.

←Гюнешь осталась без костюмов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика