Украінцы пералезуць праз беларускую мяжу

Источник материала:  
08.12.2009 22:38 — Новости Культуры

Украінцы пералезуць праз беларускую мяжу

12-13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз».

«Пералаз» — гэта своеасаблівы адказам фестывалю «Беларуская вясна», які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Ўкраіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць нематэрыяльна-неграшовы баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў-Мінск.

У рамкаж фэсту Мінск прыедзе адзін з вядучых украінскіх літаратараў Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімірам Арловым (які дарэчы пераклаў на беларускую ірванцоўскі раман «Роўна/Ровно») сустрэцца з мінскімі чытачамі.

Паэты-слэмеры Дмытро Лазуткін, Арцём Паляжака, Паўло Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай дадуць бой магутнай беларускай камандзе (Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак); Слэм-арбітрам на «Зорных войнах. Эпізод 3» будзе Андрэй Хадановіч.

Але досыць літаратуры! Анімація.UA — на фэсце пакажуць падборку ўкраінскай анімацыйнай школы Яўгена Сываконя, сярод вучняў якога Сцяпан Коваль, чый пластылінавы мульфільм «Ішоў трамвай №9» здабыў «Срэбранага мядзьведзя» на Берлінале ў 2003 годзе. А яшчэ кінадакументалістыкі Фелікса Собалева і ягоных вучняў: Олександра Раднянскага і Сергія Волкава.

←В Минске открылась выставка Александра Пашкевича «Поиск»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика