Віктар Дашук атрымаў узнагароду ў Польшчы
Урачыстае ўручэнне ўзнагароды адбылося 4 снежня ў Варшаве на адкрыцці чарговага, дзявятага па ліку, фестывалю Watch docs. «Каралеўства дохлых мышэй» пабачыла свет у гэтым годзе. Фільм бярэ сваю назву ад байкі пра дохлых мышэй, якую распавядала беларускае тэлебачанне наконадні прэзідэнціх выбараў 2006 году.
Фільм cтавіць беларускаму кіраўніцтву ў віну фальшаванне рэчаіснасці і абалваньванне грамадства. Чыноўнікі ў фільме — безініцыятыўныя падхалімы, якія нават пляскаюць у далоні толькі па камандзе. Тым, каму знаёма «Плошча» Хашчавацкага, шмат што падасца знаёмым: дохлыя пацукі ў вадаправодзе, спроба дзяржаўнага перавароту «Партнёрствам» пры дапамозе мабільных апаратаў, збіццё БТшных журналістаў снежкамі, разгон дэманстрантаў 25 Сакавіка і шмат іншых эпізодаў, выкарыстаных раней Хашчавацкім. Вялікіая ўвагі ў «Каралеўстве…» нададзена ляпам дзяржаўнай прапаганды. Гіганцкія фігуры з целаў дзетак у паўночнакарэйскім стылі уражваюць сваёй пампезнасцю. Сцэны са спартоўцамі і маладымі парамі на парадзе у Дзень Незалежнасці выклікалі гучны смех у залі.
Пасля прагляду фільму Віктар Дашук заўважыў, што публіка рэдка задае яму пытанні — настолькі моцнае ўражанне застаецца ў гледачоў. Гэтым разам таксама на некаторы час у залі ўсталявалася цішыня.
Другой беларускай стужкай на сёлетнім фэстывалі зьяўляецца «Вальс» Віктара Аслюка. У фільме аўтар паказвае працу лекара ў выміраючай беларускай вёсцы. «Вальс» В. Аслюка будзе паказаны 12 снежня, а