У новым фармаце
03.12.2009
—
Новости Культуры
Культурны праект “Італьянскае Адраджэнне ў Беларусі” будзе прадоўжаны
Сёлета ў кастрычніку-лістападзе пасольства Італіі знаёміла беларусаў з лепшымі дасягненнямі італьянскай культуры і мастацтва.У прыватнасці, у Мінску, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, быў прадстаўлены шэдэўр эпохі італьянскага Адраджэння – карціна Парыса Барданэ “Мадона з дзіцем паміж Св. Энрыка з Упсалы і Св. Антоніа”, прайшлі іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Як паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джуліа Прыджоні, праект прадоўжыцца ў наступным годзе ў новым фармаце. Пасол адзначыў, што Беларусь і Італія рыхтуюцца падпісаць міжурадавыя пагадненні па развіцці супрацоўніцтва як у галіне эканомікі, так і ў сферы культуры.