«Паранойя» Марціновіча: хутка па-беларуску ў ARCHE
Урыўкі з забароненага рускамоўнага раману Віктара Марціновіча «Параноя» будуць надрукаваныя ў бліжэйшым час па-беларуску ў часопісе ARCHE. Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў.
У снежні гэтага года мае выйсці цэлы нумар ARCHE, прысвечаны айчыннай літаратуры, беларускамоўнай і рускамоўнай. У працы над нумарам удзел бярэ таксама Віктар Марціновіч. Пераклад урыўку з марціновічава раману на беларускую зрабіў літаратар Уладзь Лянкевіч.
Акрамя «Параноі» ў літаратурным нумары ARCHE можна будзе пачытаць кэралаўскую «Алісу ў Залюстроўе» у перакладзе Веры Бурлак, урывак з новага раману «Шалом» Артура Клінава, фантасмагорыю ад Аляксея Бацюкова, кароткую прозу ад Альгерда Бахарэвіча, а таксама вершы Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Марыі Мартысевіч і Віталя Рыжкова.
Чытаць яшчэ:
Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы