Кнігу Марціновіча "Параноя" ўжо забаранілі прадаваць і ў інтэрнэт-крамах
03.12.2009
—
Новости Культуры
У панядзелак 30 лістапада карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў краме, ці можна замовіць кніжку. Вось які быў адказ:
"Мы на гэтую кнігу прымаем замовы. "Параноя" Віктар Марціновіч 17240 каштуе кніга, прыходзіць пад замову ў тэрміны 8-15 дзён. Будзем афармляць замову?"
Тады замову вырашылі не афармляць, а перателефанавалі сёння. І выявілася, што кнігі ў краме як не было.
Інтэрнэт крама oz.by: Добры дзень.
Еўрарадыё: Скажыце, а кнігу "Параноя" ў вас можна замовіць?
Інтэрнэт крама oz.by: Не, на жаль, нельга. Мы не плануем прадаваць гэтую кнігу.
Дарэчы, немагчыма знайсці кнігу і ў мінскіх кнігарнях. Еўрарадыё абтэлефанавала самыя буйныя з іх. Туды яна проста не паступала.
Нагадаем, што ў рамане-антыўтопіі распавядаецца пра пісьменніка, які закахаўся ў палюбоўніцу прэзідэнта-дыктатара. Вялікая частка тэксту напісаная як расшыфроўка праслушак, зробленых спецслужбамі. Дзеянне мастацкага твору адбываецца ў распазнавальнай мінскай тапаграфіі.