Расціслаў Янкоўскі згуляе ролю Радзівіла Пане Каханку

Источник материала:  
Расціслаў Янкоўскі згуляе ролю Радзівіла Пане КаханкуЯк паведамляе БЕЛТА, ролю Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку пагадзіўся граць народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Расціслаў Янкоўскі. З яго боку гэта мужны крок, бо ўзімку 2010 года акцёр адзначыць 80-гадовы юбілей.

Прэм'ера спектакля прызначаная на Міжнародны дзень тэатра — 27 сакавіка 2010 года.

П'еса распавядае пра самы складаны перыяд у гісторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага — 80-я гадах XVIII стагоддзя. Ужо адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Вялікая краіна стаіць на грані знішчэння, суседзі гатовыя разарваць яе на часткі. Эліта дэзарыентаваная, народ апатычны. І вось у гэты самы драматычны ў гісторыі дзяржавы момант апошні кароль Рэчы Паспалітай едзе да найбагацейшага чалавека Ўсходняй Еўропы, апошняга з вялікіх Радзівілаў — Пане Каханку. Пытанне адно — пра выратаванне краіны. І гэта ва ўмовах страшнага асабістага канфлікту і глыбокай чалавечай непрыязнасці. Пытанні адносінаў улады і буйнога бізнэсу, улады і інтэлектуальнай эліты, геапалітыкі, нацыянальнай самасвядомасці, дзяржаўнасці і самавызначэння — гэтыя праблемы закранае п'еса Андрэя Курэйчыка.

Рэжысёр спектакля Сяргей Кавальчик зрабіў пачатак сваёй працы над спектаклем сімвалічным: усе акцёры і стваральнікі спектакля выехалі на месца дзеяння п'есы — у Нясвіжскі замак. Акрамя таго, да пачатку рэпетыцый Кавальчык стварыў дакументальны фільм пра галоўнага героя спектакля Пане Каханку.
←Паплаўская і Ціхановіч — самыя папулярныя спевакі Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика