Мінскія будоўлі. Частка 1: Гандлёвая
![]() Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары. |
![]() Лесьвіца з мінулага ў сучаснасць. |
![]() Адбудаваная з нуля вуліца хутка засвеціцца ліхтарамі. |
![]() Тут будзе падземная паркоўка. |
![]() «Беларус» на Гандлёвай. |
![]() Помнік архітэктуры? |
![]() Старыя муры дажываюць свой век. |
![]() Гэты дамок чакае зусім не ружовая будучыня. |
![]() Сюды яшчэ не ступала нага рэстаўратара. |
Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары. Па вузкай вулцы, пад якой нядаўна праклалі сучасную каналізацыю, сноўдаюць МАЗы і трактары. На сёння ўздоўж Свіслачы выцягнуўся шнурок навабудаў, стылізаваных пад рэтра. Шэрыя адна- і двухпавярховікі з мансардамі, крытыя цёмна-брунатавай металадахоўкай, у хуткім часе стануць рэстаранамі, крамамі і бізнэс-цэнтрам з падземнай паркоўкай. На засыпаных пяском і цэментам ходніках ляжаць слупы ліхтарняў.У адным са збудаваных на месцы старой забудовы будынкаў ужо свецяцца вокны, на бледна-жоўтай сцяне — шыльда. Паводле Міністэрства культуры, гэты навабуд — помнік архітэктуры. А побач дажываюць свой век цудам ацалелыя камяніцы.
***
Вуліца Гандлёвая (былая Зыбіцкая) да 1917 году цалкам апраўдвала сваю назву — на ёй жылі менскія гандляры, які тут жа трымалі свае крамы. Да нашых дзён ацалела ўсяго некалькі будынкаў. Распачатая ў 2007 годзе рэканструкцыя, якая адбываецца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Мінска — Верхні горад, не прадугледжвае іх захавання.