Гукі такійскай нуды

Источник материала:  
30.11.2009 18:46 — Новости Культуры

Гукі такійскай нудыМапа гукаў Токіа (Map of the Sounds of Tokyo)
Гішпанія — Японія, 2009, каляровы, 109 хв.
Рэжысёрка: Ізабэль Кайшэт
Ролі выконваюць: Рынка Кікучы, Сержы Лопес, Мін Танака, Манабу Ошыа, Такеа Накахара, Хідэа Сакакі
Жанр: арт-гаўзная крымінальная меладрама
Адзнака: 6 (з 10)

Ціхая японская душагубіца Ру працуе на начным рыбным рынку, каб не абцяжарваць сябе думкамі. Ёй замаўляюць ліквідаваць Дэвіда, гішпанскага гандляра вінамі, якому такійскі бізнэсовец не можа дараваць самазабойства сваёй дачкі. Прафесійная кілерша бярэцца за справу, але ўмешваюцца пачуцці…

Інтэрнацыянальная карціна Ізабэль Кайшэт — меланхалічна-нудныя практыкаванні, расказаныя ссівелым гукааператарам, які збірае такійскія шумы. Мапа шумоў атрымліваецца — з гарадскімі бляскамі, прыдыхамі, фальшывым няонавым святлом — і незнішчальнай самотай.

Усё астатняе губляецца і дранцвее. Стомлена-састарэлыя штампы забойцаў і палюбоўнікаў, сэксуальныя сцэны — механічна-звычклыя і разгубленыя, абяздушанасць вялікага гораду, флэшмобы чужых пачуццяў, што здзяйсняюцца па камандзе.

Усе стаміліся: гераіня, якая даядае апошні рысавы піражок, гішпанец, у якім не пазнаць харызматычнага Сержы Лопеса, стары гукааператар, які невядома чаго чакае.

Але болей за ўсіх стаміўся глядач. Стужка — чаргова-напышлівая скарга на духоўную пустыню, з якой не выводзіць і смерць. Усё гэта можна было распавесці з куды большай павагай да масавага гледача.

Але стужка яшчэ тыдзень на экранах — у «Доме кіно», з арыгінальным гукам і субтытрамі на рускай мове.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

←В Белграде скончался писатель Милорад Павич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика