Памёр пісьменнік Міларад Павіч
Сербскі пісьменнік, перакладчык і гісторык сербскай літаратуры Міларад Павіч памёр ва ўзросце 80 гадоў, паведаміла ў панядзелак радыё і тэлебачанне Сербіі.
Спецыяліст па сербскаму барока і паэзіі сімвалізму Міларад Павіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1929 года ў Бялградзе ў сям’і скульптара і выкладчыцы філасофіі. У 1949‑1953 гадах вучыўся на філасофскім факультэце універсітэта Бялграда, пазней атрымаў ступень доктара філасофскіх навук у галіне гісторыі літаратуры ў Заграбскім універсітэце.
Перад тым як цалкам прысвяціць сябе літаратурнай творчасці, Павіч нейкі час выкладаў ва універсітэтах (у парыжскай Сарбоне, у Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і Бялградзе). Яго першы паэтычны зборнік «Палімпсэст» быў выдадзены ў 1967 г. У 1971 годзе быў апублікаваны наступны вершаваны зборнік «Месяцовы камень».
Сусветную вядомасць Павічу прынёс раман «Хазарскі слоўнік» (1984), які стаў бестсэлерам.
Павіч працаваў у газетах, пісаў крытычныя нататкі, манаграфіі па гісторыі старажытнай сербскай літаратуры і паэзіі сімвалізму, перакладаў вершы з еўрапейскіх моў.
У 1991 годзе увайшоў у склад Сербскай акадэміі навукі і мастацтва. У 2004 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.