Выйшаў «літоўскі» ARCHE
27.11.2009 17:30
—
Новости Культуры
Выйшаў дзевяты нумар часопіса, прысвечаны тысячагоддзю Літвы і літоўска-беларускім дачыненням.
У новым нумары вы знойдзеце артыкулы літоўскіх гісторыкаў — што робіць гэты нумар насамрэч унікальным. Публікацыі матэрыялаў даследванняў навукоўцаў з Літвы ў Беларусі даволі рэдкія. А тым больш па-беларуску.
Часопіс змяшчае тэксты Эдмундаса Гімжаўскаса, Дарыюса Сталюнаса, Альгімантаса Каспарявічуса і іншых, ахоплівае перыяд ад Міндоўга, да 20-ых гадоў мінулага стагоддзя.
Выданне дзевятага нумару было падтрымана Інстытутам гісторыі Літвы і амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску. Прадмову напісаў Андрэй Катлярчук.
Кантакты для набыцця як новага, так і ранейшых нумароў ARCHE можна знайсці па адрасе arche.by.