У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота

Источник материала:  
25.11.2009 12:00 — Новости Культуры

Прэзентацыя «Кніга ВКЛ» прайшла 24 лістапада ў тэатры імя Янкі Купалы. І была больш падобнай на шоу, чым на звыклую прэзентацыю новага выдання.

Шоу пачалося яшчэ ў тэатральным гардэробе, дзе процьму ахвотных адчуць дух літоўскай імперыі сустракалі музыкі з сярэднявечнымі інструментамі і ў адпаведных строях. Пад гул бубнаў і гукі трубаў публіка трапляла ў залу. А зала была перапоўненая, як быццам тут павінна была адбыцца прэм’ера новага спектаклю.

На сцэну адразу быў запрошаны Анджэй Струміла — адзін з ініцыятараў выдання. Пазней да яго далучыліся Эгідіюс Александравічус і Сяргей Дубавец. Сімвалізуючы сабой тры народы, што ўтваралі нацыю літвінаў, удзельнікі прэзентацыі замест пафасных прамоваў пачалі дасціпна жартаваць, што канчаткова пазбавіла імпрэзу ў Купалаўскім тэатры афіцыёзу. На сур’ёзны лад яна не перайшла нават падчас уручэння экзэмпляраў «Кнігі ВКЛ» прадстаўнікам Міністэрства культуры, музеяў і дыпламатам Літвы, Украіны ды Польшчы.

Сканчалася прэзентацыя выступам «Старога Ольсы» і пажаданнямі не пакідаць Вялікаму княству ролі выключна гістарычнай.

У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота

У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота

У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота
Зоя Белахвосцік.

У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота
Пасол Украіны Ігар Ліхавы і пасол Літвы Эдмінас Багдонас.

У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота
Анджэй Струміла.

АП, фота photo.bymedia.net

←"Дети Солнца" приглашают на фестиваль "Солнцестояние"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика