Пукст будзе весці музычную перадачу

Источник материала:  
23.11.2009 18:04 — Новости Культуры

Пукст будзе весці музычную перадачу

Музыка, аўтар экстравагантных выступаў-імправізацыяў, Сяргей Пукст будзе весці музычную перадачу на канале «MTV-Беларусь». Паводле словаў музыкі перадача будзе ў форме гутаркі з музыкамі, якая будзе чарагавацца з уласнымі каментарыямі. Перадача, назва якой трымаецца ў сакрэце, будзе ісці ў вечаровым эфіры штопятніцу, з паўторам у нядзелю. На сённяшні дзень запісана 2 эфіры. «Буду запрашаць таго, каму каму ёсць што сказаць у музыцы», — кажа Сяргей Пукст.

Сяргей Пукст — герой музычнага андэграунду сталіцы: акрамя адметнай манеры выканання ў стылі, які ахрэсцілі «нігілістычны джаз», музыка вядомы сваімі нестандартнымі музычнымі ініцыятывамі. Дапрыкладу, не так даўно ён рэалізаваў відэапраект пад назвай «Хор мастакоў»: 60 беларускіх мастакоў хорам спявалі пра розныя фізічныя тэорыі. Пукст жа напісаў музыку і словы для гэтага дзіўнага хору. Цяпер Сяргей Пукст бярэ ўдзел у праекце «Тузін Гітоў. Перазагрузка», у якім вядомыя поп- і рок-выканаўцы, якія зазавычай спяваюць па-руску, выконваюць песню па-беларуску. Пукставы тэкст песні «Просто сталь» абеларушвае Андрэй Хадановіч.

←Дыскаграфія: Re1ikt

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика