Кнігарня «ў» галерэя: 25—29 лістапада
25 лістапада (серада), 19:00. «Лічбавая і папяровая будучыня кніг». Дыскусія з удзелам ставаральнікаў часопіса «Маналог»: Аляксеям Андрэевым, Адамам Глобусам і Аляксандрам Барташэвічам.
26 лістапада (чацвер). «Он‑лайн трансфармацыя кнігі». Крысьціна Карчэўская, вэб‑рэдактар мультымедыя часопіса «34», вэб‑прамоўтар і фрыланс‑журналіст «Эўрапейскага радыё для Беларусі», раскажа пра он‑лайн трансфармацыі ў кніжным сусвеце.
27 лістапада (пятніца), 20:00. «Кніга як арт‑аб’ект». Пісьменнік і журналіст Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю «Кніга як арт‑аб’ект» і прэзэнтаваць свой новы зборнік «ОМ». Кніга выйшла ў свет у Швецыі тыражом у 9 напісаных ад рукі экземпляраў. Да таго ж кожны з іх — усяго толькі частка (1/9) кнігі. «ОМ» быў выстаўлены на інтэрнет‑аукцыон з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце — амаль што дарам.
28 лістапада (субота), 18:00. Украінскі літаратурны праект «БОЧКА». Пры падтрымцы ўкраінскага выдавецтва «Смолоскип» адбудзецца творчая акцыя харкаўскага літаб’яднання «Бочка».
Выступаюць маладыя ўкраінскія літаратары: Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка, Алег Коцараў, Сашко Ушкалаў.
Праводзіць вечарыну Югася Каляда (Гомель).
29 лістапада (нядзеля), 20:00. «Надрукуй сябе сам(а): вечар размоваў, выставы і кіно пра зіны». Вядучыя: Саша &Таня.
Дадатковая інфармацыя і фотаздымкі:
Кантакт: Аляксандра Дынько y.kniharnia@gmail.com
(КнігарняЎгалерэі)+375298722635, +375447545891.