
Новая гітара з'яўляецца дакладнай копіяй інструмента, выкарыстанага Ангусам на пачатку кар'еры гурта. Корпус кожнай гітары будзе выраблены з суцэльнага кавалка чырвонага дрэва, дакладна як арыгінальныя мадэлі SG. Менавіта гэтаму дрэву гітары абавязаныя сваім класічным гучаннем, якое мы можам чуць у самых вядомых і папулярных матывах рок-музыкі.
Гітары Angus Young SG будуць прадавацца па 1800 долараў.