Памёр акцёр Тэатра юнага гледач Анатоль Жук

Источник материала:  
20.11.2009 10:50 — Новости Культуры

19 лістапада на 61‑м годзе жыцця раптоўна памёр акцёр Тэатра юнага гледача, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Жук.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, вечарам 19 лістапада Анатоль Жук знаходзіўся ў сваёй кватэры са знаёмай. Прычыны смерці высвятляюцца, прызначана экспертыза. Праверку па факце смерці праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна.

Анатоль Жук працаваў у Тэатры юнага гледача з 1975 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

←На якой мове размаўляюць шыльды?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика