Сяргей Міхалок: Трымайцеся каранёў сваіх!
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» запісаў песню «Шпак» для трэб’ют-альбома «Машынапіс», прысвечанага 40-годдзю расійскага калектыву «Машіна Времені».
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце «Ляпісаў». Прэзентацыя альбома прайшла 11 лістапада ў Маскве.
Чаму каманда абрала для выканання менавіта гэту песню распавядае Сяргей Міхалок:
— Мы ж з Беларусі. І нейкім таямнічым чынам усё, што выконваецца беларускімі артыстамі, пачынае разглядацца ў кантэксце нашай палітычнай атмасферы. Вось і песня «Шпак» атрымліваецца ледзьве не пра гурт «Ляпіс Трубяцкі», які, нягледзячы на магчымасці, ніколі не з’язджаў з роднага горада Мінска, трымаўся сваіх каранёў. «А он, чудак, не мог понять никак, куда улетать, зачем его куда-то зовут». Гэта пра нас.
Паслухаць песню «Шпак» можна тут.