У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар філолага Фёдара Янкоўскага
13.11.2009 17:41
—
Новости Культуры
13 лістапада ў Мінску па вул. Янкоўскага, 5, адкрылася мемарыяльная дошка вядомаму беларускаму вучонаму, доктару філалагічных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу БССР, пісьменніку Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму.
Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі гарадской і раённай адміністрацый, дачка вучонага Ірына Янкоўская, святар праваслаўнага храма святога архангела Міхаіла айцец Аляксандр.