Нацыянальны гістарычны музей запрашае ўсіх ахвотных на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі, паведаміла прэс‑сакратар музея Вераніка Сасноўская.
Паводле яе слоў, у НГМ (К. Маркса, 12) 18 і 25 лістапада ў 19.00 у межах акцыі «Вечар у музеі» пройдзе танцавальны марафон. На працягу гадзіны ў музейнай зале гурты старадаўняй музыкі «Пераплут» і «Гальярда» сумесна з тэатрам «Гістрыён» пакажуць музычна‑танцавальную праграму «Гістарычны танец». Прагучаць старадаўнія традыцыйныя танцавальныя мелодыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўночнай Еўропы і сярэднявечныя матывы, а таксама адбудзецца майстар‑клас па традыцыйных і сярэднявечных танцах. Кошт уваходнага білета на танцавальны марафон: для дарослых — 2.200 рублёў, для дзяцей — 1.100 рублёў.
Акрамя таго, як адзначыла Сасноўская, з 14 лістапада па 9 студзеня 2010 года кожную суботу праводзяцца батлеечныя спектаклі. З 12.00 да 16.00 кожны час арганізоўваецца прагляд традыцыйнага батлеечнага каляднага спектакля «Цар Ірад».
Кошт білета для дарослых і дзяцей — 2.200 рублёў.