Піяніст Адам Маковіч дасьць канцэрт у Менску
13.11.2009
—
Новости Культуры
На працягу апошніх 32 гадоў Aдам Маковіч жыве ў ЗША, куды ён прыехаў па рэкамэндацыі Бэні Гудмана. Нью-Ёрк, Манхэтэн, становяцца домам для музыканта. Перад ім расчынілі дзьверы нью-ёркская Carnegie Hall, а таксама клюб Cookery нa Greenwich Village. Яго запрашаюць на джазавы фэстываль у Newport на Rhode Island.
Aдам Маковіч – легенда джаза, майстар імправізацыі, выдатны піяніст, які запісаў некалькі дзесяткаў дыскаў і выступаў у вядомых канцэртных залях сьвету, а таксама разам са славутымі сучаснымі музыкантамі. Ён зьяўляецца аўтарам кампазыцыі для струннага квартэта і джазавага трыо, шматлікіх твораў для фартэпіяна, звыш 100 джазавых кампазыцый, а таксама музыкі для двух кароткамэтражных кінафільмаў.
Aдам Маковіч – гэта адзін з нешматлікіх польскіх джазмэнаў, якому удалося атрымаць ашаламляльны посьпех на амэрыканскай музычнай сцэне. Яго запрашаюць для сумесных канцэртаў такія вядомыя музыканты, як Бэні Гудман, Хэрбі Хэнкок, Эрл Хайнс й іншыя. Ён выступаў з сольным выкананьнем, а таксама з аркестрамі, у тым ліку з нацыянальным сымфанічным аркестрам Вашынгтону, лёнданскім каралеўскім філярманічным аркестрам, маскоўскім сымфанічным і іншымі. У 2004 годзе ён выступіў з сумесным канцэртам з польскім джазавым піяністам Лешэкам Мажджэрам на сцэне Carnegie Hall.
Вынікам такога супрацоўніцтва, а таксама сольных выступаў стаў выпуск каля 50 дыскаў.
Акрамя джазавых твораў, ён мае ў сваім рэпэртуары таксама клясычныя творы. У ЗША музыкант выпусьціў дыск, прысьвечаны музыцы Шапэна ў джазавай апрацоўцы.