Яшчэ адзін будынак на Рэвалюцыйнай пойдзе пад бульдозер

Источник материала:  
11.11.2009 15:18 — Новости Культуры

Дом другой паловы ХIХ ст. перашкаджае пабудове чарговага гандлёва‑офіснага цэнтра з падземным паркінгам на Нямізе, у Мінску. Таму мяшчанскі будынак разам з фрэскамі, што яго ўпрыгожваюць, пойдзе пад бульдозер.

Яшчэ адзін будынак на Рэвалюцыйнай пойдзе пад бульдозер

Яшчэ адзін будынак на Рэвалюцыйнай пойдзе пад бульдозер

Яшчэ адзін будынак на Рэвалюцыйнай пойдзе пад бульдозер

Дом 24а збудаваны ў другой палове XIX ст. як адзін з флігеляў дома 24 па вул. Рэвалюцыйнай. У хуткім на яго месцы паўстане новы будынак з падземным паркінгам.

Сёння дом ужо цалкам падрыхтаваны для працы бульдозераў: вокны і дзверы знятыя, дах таксама разабраны, хаця будаўнікі кажуць, што дазволу на разбор пакуль няма.

Унутры будынка паўсюды смецце і сляды жыцця бамжоў. У былой уваходнай частцы дому сярод збітай тынкоўкі - фрэска‑размалёўка.

Як паведамілі крыніцы блізкія да КУП «Мінская спадчына» (сучасны ўладальнік будынка), распрацаваны праект прадугледжвае знос будынка і будаўніцтва на яго месцы новага аб’екта з падземным паркінгам. Пры гэтым кавалак надземнай часткі дома ўвойдзе ў новы аб’ем сучаснага цэнтра і невядома ці будзе захаваны аўтэнтычны аб’ем будынка, яго надземная цокальная і падвальная частцы (гістарычны ўзровень на 1,5‑2 метра ніжэйшы за сучасны).

* * *

Дом 24а збудаваны ў другой палове ХІХ ст. як адзін з флігеляў дома 24 па вул. Рэвалюцыйнай. Апошнія найбольш вядомыя ўладальнікі дома — сям’я Залкіндаў.

Пасля пажару 1881 года неаднаразова перабудоўваўся. З флігеля ў дом №24 калісьці быў праход, які знішчылі падчас Другой cусветнай вайны разам з часткай дома.

Акрамя гэтага флігеля (24а) на пляцы ўладальніка Залкінда знаходзіліся яшчэ адзін флігель (дом №24б) і гаспадарчыя пабудовы, знішчаныя ў 1970 пасля пракладкі дарогі уздоўж Нямігі. У выніку пасляваенных перабудоваў над часткай дома зменены ўзроўні падлогі, прабітыя новыя вокны і закладзены старыя, узведзены дадатковы паверх, падчас татальнай перапланіроўкі знішчаны печы.

Настасся Шамрэй, фота Юліі Дарашкевіч

←Гран-при конкурса "Лістападзік-2009" лучшему фильму вручат зрители во главе с детским жюри

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика