У Мінску з’явіцца вуліца Еўфрасінні Полацкай
09.11.2009 15:38
—
Новости Культуры
Імя заступніцы Беларусі будзе нададзена адной з цяпер безыменных вуліц у Фрунзенскім раёне сталіцы.
Яна прымыкае да прыходу ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», на тэрыторыі якога знаходзіцца невялікая Свята-Еўфрасіннеўская царква.
Адміністрацыя раёна накіравала ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама ліст з прапановай так назваць гэтую вуліцу. Канчатковае рашэнне прыме Камісія па назве і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада.