У Гродне з 9 па 11 лістапада пройдзе фестываль дакументальных фільмаў «Свабоднае кіно»

Источник материала:  
07.11.2009 18:15 — Новости Культуры


З 9 па 11 лістапада ў Гродне ў межах грамадскіх Дзён Губерта пройдзе фестываль дакументальных фільмаў «Свабоднае кіно».

9 лістапада будзе паказаны найноўшы твор тэлеканала «Белсат» трылогія «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Гарадзенскі паказ будзе першым у Беларусі.

10 лістапада адбудзецца паказ стужкі-удзельніцы міжнароднага фестываля праваабарончых фільмаў «Адзін свет» «Моц бяссільных». Гэта шчырая частка гісторыі чэшскага народа, калі Чэхія была пад камуністычным рэжымам.

11 лістапада гледачы ўбачаць яшчэ адзін з фільмаў. Што ўдзельнічалі ў фестывале «Адзін свет». Фільм «Пагроза» — пра новага «сябру» Беларусі, прэзідэнта Венэсуэлы Уга Чавеса, і штодзённае жыццё звычайных жыхароў гэтай краіны…

Паказы пройдуць у памяшканні «Таварыства беларускай школы» (вул. Будзёнага, 48а-44). Пачатак штодзень у 19.00, уваход вольны. Усе фільмы суправаджаюцца беларускамоўнымі цітрамі.

←Детское «Евровидение-2009» сорвано не будет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика