Нешчаслівая «Будзьма»

Источник материала:  
05.11.2009 14:48 — Новости Культуры

Святочны канцэрт, прысвечаны году кампаніі «Будзьма беларусамі», чарговы раз перанесены.

Ён меўся прайсці 8 лістапада ў памяшканні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).

Арганізатары запэўніваюць, што канцэрт абавязкова адбудзецца да Новага году, прычым пройдзе ён у памяшканні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Гэта ўжо другі перанос канцэрту. Спачатку ён быў запланаваны на 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск», але быў перанесены з‑за адмовы ў памяшканні.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» стартавала 1 кастрычніка 2008 года, яе галоўная мэта - прапаганда беларускай мовы, гісторыі і культуры ў шырокіх слаях грамадства.

←Шалкевіч распісаўся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика