Каляндар на лістапад

Источник материала:  
05.11.2009 14:58 — Новости Культуры

1 — Усе святыя ў каталікоў

1 — 25 год, як пайшоў з жыцця Пётра Сергіевіч. Памёр славуты мастак ва ўзросце 84 гадоў у Вільні.

2 — Дзяды

2 — 100 гадоў як нарадзіўся Максім Лужанін (Аляксандр Каратай), паэт, празаік, перакладчык. Цень Якуба Коласа.

11 — У праваслаўных беларусаў — Настасся (у гэты дзень продкі пачыналі стрыгчы авечак), а ў каталікоў — Марцін (каталіцкія продкі ў гэта дзень пачыналі рэзаць гусей). Апроч таго, святы Марцін лічыўся патронам млынароў (паводле народнага звычаю, чакаецца, што на рэках з’явіцца лёд, і праца на млынах стане).

16 — Дзень Маці Божай Вастрабрамскай. Вялікае свята ў Вільні.

28 — Пачатак Піліпаўкі, посту перад Божым Нараджэннем у праваслаўных.

28 — Курбан-байрам у мусульманаў.

←«Молодежь БНФ» предложила Минкульту провести общественные слушания по проблемам белорусской культуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика