Што цябе раздражняе?

Источник материала:  
05.11.2009 15:03 — Новости Культуры

Што цябе раздражняе?
Роберт Румас. "Дэмасутра"

Што цябе раздражняе?
Лявон Тарасевіч. "Без назвы"

Што цябе раздражняе?
Аляксандра Палісевіч. "Варшаватопія"

Што цябе раздражняе?
Куба Дамброўскі. Фота з цыклу "Што цябе раздражняе?"

У музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) дэманструюць сучаснае польскае мастацтва: карціны, фоты і відэа.

«Польскі пейзаж» — гэта не (с)толькі вобраз польскай зямлі, не толькі класічныя комлі ў зімовым лесе (карціна польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасевіча «Без назвы»), але і футурыстычныя выявы ідэальных, вылегчаных гарадоў (калаж Аляксандры Палясевіч «Варшаватопія»), і зрэз маласуцяшальнага грамадскага краявіду з гледзішча крытычнага пасрэдніка (фотапартрэт збітага мужчыны на тле чырвонага крыжа аўтарства Катаржыны Казыры).

«Цяпер польскае мастацтва спрабуе адлюстраваць рэчаіснасць, якая акружае нас, яно не спрабуе пацешыць чалавека, хутчэй хоча быць люстэркам, выходзіць напярэймы людскім праблемам, - кажа малады беластоцкі фатамастак, аўтар фотасерыі «Што цябе раздражняе?» Куба Дамброўскі. – На маю думку цяпер польская мастацтва спрабуе быць не польскім, а проста мастацвам. Напрыклад, Лявон Тарасевіч, лічу, ён і не беларускі мастак і не польскі, ён проста творца, які захапляецца ўніверсальнымі тэмамі: перакладам мовы прыроды на мову чалавечых сімвалаў».

Экспазіцыя «Польскі пейзаж» з"яўляецца часткай збору беластоцкай галерэі сучаснага мастацтва «Арсенал»,які крытыкі лічаць адным з найлепшых у Польшчы. Калекцыю пачалі складаць з 1990 году ў будынку палацу Браніцкіх у самым цэнтры гораду.

Выстава працягнецца да 22 лістапада.

←Прямой теле- и радиоэфир! Заведующий отделом редких книг и рукописей ЦНБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика