Беларускае мастацтва супраць дыктатуры ў Осла
02.11.2009 17:27
—
Новости Культуры
З 29 кастрычніка па 5 лістапада ў гарадской ратушы Осла (Нарвегія) праходзіць выстава беларускіх мастакоў нон‑канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».
На выставе прадстаўлена 32 працы 11 беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.
На адкрыцці выставы ў будынку мэрыі Осла 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гасьцей, выступілі вядомыя нарвэскія палітыкі, прадстаўнікі лібэральнай і сацыялістычнай партыі Нарвэгіі, беларускія мастакі Алесь Шатерник і Алесь Пушкін.