У Полацку праходзіць XIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii"

Источник материала:  
У Полацку праходзіць XIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii"

Як паведамілі БелаПАН у канцэртным аддзеле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у сёлетнім фестывалі ўдзельнічаюць лепшыя арганісты з шасці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Даніі, Германіі і Венесуэлы. Пры гэтым музыканты з апошніх дзвюх краін — нямецкі арганіст Эрык Матц і венесуэльскі інструментальны ансамбль Boheme — выступаюць у Полацку ўпершыню. Калектыў з Паўднёвай Амерыкі пазнаёміць беларускіх слухачоў з класічнай і нацыянальнай музыкай Венесуэлы падчас канцэрта 3 лістапада, а выступленне Эрыка Матца запланавана на 15 лістапада.

8 лістапада выступяць народы артыст Украіны Уладзімір Кашуба (арган) і Марыя Ляпінская (мецца-сапрана, Украіна). У далейшай фестывальнай афішы — ансамблевыя канцэрты разам з арганнымі выканаўцамі. 12 лістапада арганіст народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў выканае арганныя і харавыя творы кампазітараў XVIII—XXI стагоддзяў у суправаджэнні акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Вольгі Янум.

22 лістапада пройдзе канцэрт, прысвечаны 300-годдзю з дня нараджэння кампазітара Мішэля Карэта, у якім выступяць арганістка з Полацка, лаўрэат міжнароднага конкурсу Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" пад кіраўніцтвам дырыжора Раіля Садыкава (Беларусь).

Завершыцца фестываль 29 лістапада канцэртам музыкантаў Дзяржаўнага струннага квартэта імя Глінкі (Расія) — лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алега Смірнова (віяланчэль), Уладзіслава Песіна (скрыпка), Уладзіслава Бязрукава (скрыпка), Льва Сярова (альт) і арганісткі заслужанай артысткі Расіі Людмілы Голуб. Яны выканаюць творы Баха, Гендэля, Моцарта і Мендэльсона.

←Детское "Евровидение-2009" в Киеве состоится, несмотря на эпидемию гриппа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика