Анатоль Сыс. Мая хата без сяброў — не хата

Источник материала:  
01.11.2009 00:01 — Новости Культуры

Тыдзень Сыса на НН — у гэтыя дні пракляты паэт мог бы святкаваць 50-ы дзень нараджэння.

    Мая хата без сяброў — не хата,
    хоць ты вый ці з вуснаў пусці кроў,
    мо паэзія ў самоце вінавата,
    што мяне раўнуе да сяброў?

    А хоць з птушкай памаўчаць бяссоннай,
    ды хоць старац да мяне б забрыў,
    не хапае вашых галасоў мне,
    вашых рук і вашых воч, сябры.

    Мая хата — гэта ваша хата,
    асвяцілі мы яе слязьмі,
    бо паэзія у гэтым вінавата,
    так што ні пры чым зялёны змій.

    Вось віно, няхай стаіць, хоць скісне,
    дакрануся да яго тагды,
    калі рак на Лысай гары свісне,
    няхай кісне, мне такой бяды.

    Дзе ж вы, мае родныя паэты?
    Дзе ж вы, мае гора‑чытачы?
    Хоць ты свае бедныя санеты
    нямым зоркам у вакно крычы.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика