Беларускія літаратары працягваюць распранацца

Источник материала:  
27.10.2009 19:13 — Новости Культуры

Напярэдадні Новага года з’явіцца набор паштовак з аголенымі пісьменнікамі. Гэта будзе працяг арт-праекта «Канец словаў» — «Канец словаў. Home Collection».

У «Хатнюю калекцыю» ўвойдуць фота шасці літаратараў. Вядома, што сярод іх будуць Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Юрась Барысевіч. Прозвішчы астатніх пакуль трымаюцца ў сакрэце.

«Гэта будзе сціплая хатняя эротыка,

— кажа аўтарка ідэі Дар’я Сітнікава. — Па папярэдніх разліках паштовак у камплекце мусіць быць 24».

На адваротным баку паштоўкі будзе стаяць аўтограф пісьменніка. «Своеасаблівы сінтэз слова і цела», — пакрэслівае Дар’я.

Здымаў «Хатнюю калекцыю» фатограф Ігар Саўчанка.

Але ідэя гэтая не новая. Яшчэ сёлета, як выдалі каляндар з беларускімі пісьменнікамі ў негліжэ «Канец словаў», да кожнага асобніка ў якасці бонусу прыкладалася адна чорна-белая паштоўка. Але наборам яны не выходзілі. З-за тэхнічных праблем не кожны пакупнік календара, праўда, атрымаў асобную выяву аголенага літаратара.

Усіх паштовак тады зрабілі 10. На іх былі тры выявы Андрэя Адамовіча, па дзве Андрэя Хадановіча і Сяргея Прылуцкага, па адной Анатоля Івашчанкі, Артура Клінава і Андрэя Такінданга.

Беларускія літаратары працягваюць распранацца
Андрэй Хадановіч. Фота Ігара Саўчанкі

Беларускія літаратары працягваюць распранацца
Сяргей Прылуцкі. Фота Вольгі Закрэўскай

←В Минске открылась выставка гобеленов Владимира Лисовенко, сотканных из джинсов его друзей и знакомых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика