Серэнады ў Акадэміі музыкі

Источник материала:  
27.10.2009 15:06 — Новости Культуры

26 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выступіў этнічны хор з італьянскага вострава Сардынія. Нягледзячы на нягучную рэкламу мерапрыемства, на ахвочых паслухаць сардынцаў не хапіла вольных фатэляў у залі.

Канцэрт быў зарганізаваны амбасадай Італіі ў Беларусі пры садзейнічанні ўладаў правінцыі Нуоро. Вітаючы прысутных, кіраўнік італьянскай місіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні сказаў: «Мне вельмі прыемна прэзентаваць нашу старажытную традыцыю менавіта на беларускай зямлі, таксама поўнай непаўторнай, чароўнай культуры». Спадар амбасадар адзначыў, што ўсцешаны тым, што павялічваецца колькасць сумесных італьянска‑беларускіх праектаў, сярод якіх — выстава «Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорца», канферэнцыя на тэму італьянскага Рэнесансу і яго ўплыву на беларускую культуру.

Перад беларускай публікай праспяваў гурт «Тэнорэс» з горада Мамаяда, што знаходзіцца ў самым сэрцы Сардыніі. Чатыры мужчыны ў традыцыйных касцюмах сардынскіх пастухоў праспявалі акапэльна некалькі песень рознага напаўнення: прывітанне, танец, сэрэнада, жарт. Як распавялі самі выканаўцы, такой спеўнай манеры яны вучыліся ў сваіх бацькоў і дзядоў, якія, у сваю чаргу, пераймалі традыцыю ў сваіх продкаў. Ні ў кога з іх няма музычнай адукацыі. Толькі любоў да культуры свайго краю.

←Летопись Минска - за годом год. 27 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика