Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча
27.10.2009 13:49
—
Новости Культуры
![]() |
28 кастрычніка а 18‑й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Халоднае сэрца» і яе аўдыёверсіі (агучвае актор Валер Будзевіч).
Два творы ў адной кнізе: знакамітая казка класіка сусветнай літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе Альгерда Бахарэвіча з каментарамі і паслямовай.
У імпрэзе бяруць удзел:
- Альгерд Бахарэвіч
Валянцін Акудовіч
Уладзімір Арлоў
Андрэй Хадановіч
Зміцер Вішнёў
Марыйка Мартысевіч
Міхась Башура
Андрэ Бём
Алесь Квіткевіч
Віка Трэнас
Маргарыта Аляшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч
Остап Кінь (Львоў)
Уваход вольны.
Прэзентацыя ладзіцца ў межах грамадска‑культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»