Беларускі фільм адзначылі ў Берліне
27.10.2009 08:20
—
Новости Культуры
Дакументальная стужка «Рабінзоны Мантсінсаары», знятая тэлеканалам «Белсат», атрымала прыз у катэгорыі «тэлевізійны дакументальны фільм» на прэстыжным берлінскім фестывалі Prix Europa.
У фестывалі, які праходзіў з 17 па 24 кастрычніка, у 13 катэгорыях радыё- і тэлежурналістыкі за ўзнагароды змагаліся больш за 230 прац з 35 краін.