На сёлетнім «Лістападзе» — 270 фільмаў

Источник материала:  
26.10.2009 18:51 — Новости Культуры

Галоўны прыз XVI мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» — «Золата Лістапада» — будуць аспрэчваць 18 мастацкіх фільмаў з 23 краін. Такая колькасць поўнаметражных карцін увайшла ў конкурсную праграму ігравога кіно.

Яшчэ 26 фільмаў прадстаўлены ў намінацыі «неігравога кіно» і 8 стужак удзельнічае ў конкурсе дзіцячых карцін «Лістападзік». Усяго ў фестывалі бяруць удзел 270 фільмаў з 52 краін. Упершыню на мінскім кінафоруме будуць прысутнічаць фільмы з Албаніі, Македоніі, Харватыі, Філіпінаў, Чылі.

На фестываль чакаецца прыезд у якасці гасцей Таццяны Даронінай, Леаніда Ярмольніка, Аляксандра Дамагарава, Кіры Муратавай, Кшыштафа Занусі іншых.

Фестываль пройдзе з 14 па 21 лістапада. Упершыню на яго адкрыццё і закрыццё ў Палацы рэспублікі будуць прадавацца квіткі. Іх кошт складзе ад 7 да 20 тысяч рублёў.

У конкурснай праграме ігравога кіно прымаюць удзел дзве беларускія карціны. Гэта «Інсайт» Рэнаты Грыцковай і «Снайпер» Аляксандра Яфрэмава. У «Лістападзіку» ўдзельнічае беларуская стужка «Навагоднія прыгоды ў ліпені» Алены Туравай і Івана Паўлава.

КМ паводле БЕЛТА

←Абжорная навальніца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика